Вітаем Вас, дарагія сябры! Сёння мы з вамі пройдзем невялікі, але значны ўрок,
Урок памяці.
Мястэчка Мір, слыннае сваёй талерантнасцю і супольнай працай, у гады Вялікай Айчыннай вайны скаланула вялікая бяда.
Местачковыя мірныя жыхары-яўрэі былі амаль знішчаны гітлераўскімі захопнікамі і іх памагатымі, мясцовымі здраднікамі.
І калі сёння нам не ўспамінаць аб гэтых жудасных старонках, то такое гора можа ізноў паўтарыцца!
Пройдзем і мы гэтымі сцежкамі жалю, пакуты і барацьбы і будзем памятаць, пакуль жывыя!